31 лiпеня 2024, Серада, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Першыя знішчальнікі F-16 прыбылі ва Украіну

21
Bloomberg: Першыя знішчальнікі F-16 прыбылі ва Украіну

Яны будуць аснашчаныя сучасным узбраеннем.

Першыя знішчальнікі F-16 прыбылі ва Украіну, паведаміў Bloomberg са спасылкай на крыніцы, дасведчаныя аб сітуацыі.

Няясна, ці змогуць украінскія пілоты адразу прыступіць да пілатавання гэтых самалётаў або на гэта спатрэбіцца час, сказалі суразмоўцы агенцтва. Яны адзначылі, што крайнім тэрмінам пастаўкі быў канец ліпеня і яго не парушылі.

ЗША дазволілі перадаць знішчальнікі яшчэ ў траўні 2023-га пасля неаднаразовых просьбаў украінскага боку і хаўруснікаў па NATO.

Узбраенне ж для F-16 дадуць ЗША: гэта будуць ракеты класа «паветра-зямля», два тыпы бомбаў і два тыпы ракет «паветра-паветра». Яго будзе дастаткова, каб задаволіць надзённыя патрэбы Украіны, расказаў WSJ высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках