31 лiпеня 2024, Серада, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанка, у якой канстатавалі смерць мозгу, апрытомнела за пару гадзін да адключэння апарата жыццезабеспячэння

4
Брытанка, у якой канстатавалі смерць мозгу, апрытомнела за пару гадзін да адключэння апарата жыццезабеспячэння

Маці Эмы Прайс назвала тое, што здарылася, цудам.

32-гадовая жыхарка Эсэкса Эма Прайс апрытомнела пасля таго, як лекары канстатавалі смерць яе мозгу. Праз некалькі гадзін жанчыну збіраліся адключыць ад апарата жыццезабеспячэння, паведамляе My London.

Паводле звестак выдання, брытанка пакутавала ад цкавання на працы і паспрабавала пакончыць з сабой. Жанчына перанесла інсульт, і лекары ўвялі яе ў штучную кому. Пазней яны абвясцілі сям'і Эмы, што яе мозг памёр праз сур'ёзныя пашкоджанні.

Была прынятая пастанова адключыць Прайс ад апарата жыццезабеспячэння, аднак за некалькі гадзін да гэтай падзеі пацыентка апрытомнела. Яна нават змагла больш за паўгадзіны дыхаць без апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Маці Эмы, Саманта Дэй, назвала тое, што здарылася, цудам і прызналася, што не можа гэта растлумачыць.

“Я ніколі ў жыцці так шмат не плакала. Мы такія шчаслівыя, што яна прачнулася. Мы планавалі яе пахаванне і рыхтаваліся развітацца з ёй у панядзелак, але тут яна расплюшчыла вочы, і мы ўсе зноў заплакалі, але на гэты раз гэта былі слёзы радасці», - распавяла яна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках