31 лiпеня 2024, Серада, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскія шпіёны стануць часткай абмену палоннымі паміж РФ, ЗША, Нямеччынай і Беларуссю

3
СМІ: Расейскія шпіёны стануць часткай абмену палоннымі паміж РФ, ЗША, Нямеччынай і Беларуссю
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Абмен можа адбыцца ў найбліжэйшыя гадзіны.

Двое расейскіх нелегалаў у Славеніі, затрыманыя ў канцы 2022 года, прызналі сябе вінаватымі ў шпіянажы на Расею. На падставе прызнання віны акруговы суд у Любляне ў сераду, 31 ліпеня, прыгаварыў падсудных, якія прадставіліся Людвігам Гішам і Марыяй Розай Маер Муньяс, да 1 года і 7 месяцаў пазбаўлення волі.

Пры гэтым асуджаныя ўжо адбылі назначаны ім тэрмін пакарання ў папярэднім зняволенні. Суд таксама пастанавіў выправадзіць іх з краіны.

У паведамленні суда гаворыцца, што ў іх канфіскаваныя «прадметы, выкарыстаныя і прызначаныя для ўчынення злачынства», а таксама грашовыя сродкі.

Паводле звестак тэлеканала N1, расейскія шпіёны стануць часткай маштабнага абмену палоннымі, які, як чакаецца, адбудзецца ў найбліжэйшыя гадзіны паміж Расеяй, ЗША, Нямеччынай, Беларуссю і некаторымі іншымі краінамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках