31 лiпеня 2024, Серада, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Skype абновіцца і перастане паказваць рэкламу

5
Skype абновіцца і перастане паказваць рэкламу

Карыстальнікам будзе нашмат зручней размаўляць.

Microsoft нагадвае пра існаванне некалі папулярнага мэсэнджара Skype чарговым важным абнаўленнем. Так, праграму вызвалілі ад рэкламных аб'яваў: рэкламу пастанавілі выдаліць поўнасцю. Цяпер, мяркуюць у Microsoft, карыстальнікам будзе нашмат зручней мець зносіны. Таксама мэсэнджар забяспечылі прасунутай версіяй AI-рэдактара малюнкаў.

Сярод іншых навінаў – магчымасць аўтаматычна аўтарызавацца ў Skype на прыладах пад кіраваннем iOS, калі карыстальнік ужо ўвайшоў у любое іншае прыкладанне ад Microsoft (з дапамогай OneAuth).

Што тычыцца рэкламы, яе дакладна не будзе ў групах і чатах, аднак застанецца блок навінаў ад MSN (як адзначае The Verge, у гэтую закладку ўсё роўна мала хто зазірае). Да таго ж яе можна адключыць праз наладкі і не выводзіць у інтэрфэйсе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках