31 лiпеня 2024, Серада, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На латвійска-беларускай мяжы дабудавалі плот

2
На латвійска-беларускай мяжы дабудавалі плот

Яго даўжыня – амаль 145 кіламетраў

На латвійска-беларускай мяжы закончылася будаўніцтва памежнага плоту даўжынёй амаль 145 кіламетраў, піша Delfi.

Пра заканчэнне будаўніцтва плоту агенцтву LETA паведаміў Рэнарс Грышкевіч – старшыня кіравання кампаніі Valsts nekustamie īpašumi (VNĪ), якой даручанае ўзвядзенне загароды і інфаструктуры.

Грышкевіч паведаміў, што ў 2023 годзе закончанае будаўніцтва агароджы на сухапутных адрэзках мяжы з Беларуссю (112 кіламетраў), сёлета да канца ліпеня быў узведзены плот уздоўж публічных водаў. Усяго памежны плот займае амаль 145 кіламетраў.

Да канца 2024 года прадаўжаецца будаўніцтва неабходнай інфраструктуры – патрульных сцежак, масткоў і іншых аб'ектаў на поўнай даўжыні мяжы 173 кіламетры.

Акрамя таго, у 2023 годзе ўведзены ў эксплуатацыю 30-метровы тунэль, што істотна аблягчае ахову дзяржаўнай мяжы ў зоне, дзе мяжу перасякае чыгуначная лінія.

Агульны кошт будаўніцтва плоту і інфраструктуры латвійска-беларускай мяжы і звязаных з гэтым паслуг і працаў складае 125,35 млн еўраў.

Нагадаем, міграцыйны крызіс пачаўся на фоне пагаршэння стасункаў паміж Беларуссю і Літвой, Латвіяй і Польшчай вясной 2021 года. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць мігрантаў у краіны Еўразвязу.

Для барацьбы з незаконным перасячэннем мяжы Літва, Латвія і Польшча пастанавілі пабудаваць агароджы на мяжы з Беларуссю. Таксама заходнія суседзі перасталі пускаць мігрантаў на сваю тэрыторыю: яны разварочваюць іх на мяжы і скіроўваюць назад у Беларусь.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках