31 лiпеня 2024, Серада, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура выклікаў Маска на бой

7
Мадура выклікаў Маска на бой
НІКАЛАС МАДУРА

Мільярдэр прыняў выклік.

Дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура назваў амерыканскага бізнэсмэна Ілана Маска «новым заклятым ворагам» і выклікаў яго на бой, паведамляе New York Post. Мільярдэр прыняў выклік.

Нікалас Мадура выклікаў Ілана Маска на бой у тэлеэфіры пасля таго, як уладальнік Tesla абвінаваціў яго ў фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле. У сябе ў сацсетках Маск пісаў, што «венесуэльцы пастанавілі пакласці канец камуністычнай дыктатуры Мадуры», і заклікаў дыктатара прызнаць паразу і сысці з пасады.

Пасты Маска звярнулі ўвагу самога Мадуры. Ён у эфіры нацыянальнай тэлевізіі назваў мільярдэра пагрозай Венесуэле і выклікаў яго на бой.

«Сацсеткі ствараюць віртуальную рэальнасць, а хто кантралюе віртуальную рэальнасць? Наш новы закляты вораг, знакаміты Ілан Маск, – заявіў Мадура і дадаў: – Хочаш біцца? Давай зробім гэта. Ілан Маск, я гатовы, я цябе не баюся».

Дыктатар Венесуэлы прапанаваў Маску самому выбіраць месца бою. Той ужо адказаў згодай у Х, напісаўшы, што прымае выклік. І выказаў здагадку, што ягоны спаборнік урэшце «спалохаецца».

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары адбыліся ў Венесуэле 28 ліпеня. Незалежныя назіранні паказалі, што больш за палову выбарнікаў аддалі галасы апазіцыйнаму кандыдату Эдмунду Гансалесу.

Краіну ахапілі масавыя пратэсты, а значная частка сусветнай супольнасці, у тым ліку большасць суседзяў Венесуэлы ў Лацінскай Амерыцы, не прызнала афіцыйна абвешчаныя вынікі выбараў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках