31 лiпеня 2024, Серада, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску будуць збіраць смецце па-новаму

6
У Менску будуць збіраць смецце па-новаму

У некаторых кварталах сталіцы праводзяць такі эксперымент.

У інстытуце «Белжылпраект» закончылі працу над першай рэдакцыяй праекту тэхнічнага кодэкса, які вызначае правілы абыходжання з камунальнымі адкідамі, піша агенцтва «Менск-Навіны».

Асноўныя змены датычацца арганізацыі раздзельнага збору смецця і ўмоваў яго перавозкі.

Па-першае, для шкла, пластыку, паперы і кардону з'явіцца адзіны кантэйнер. Ён можа быць любога колеру і з надпісамі пра віды другасных матэрыяльных рэсурсаў (ВМР).

Як адзначыў дырэктар «Белжылпраекта» Дзяніс Жэйма, гэта спросціць і зробіць больш эканамічна выгадным арганізацыю і збор другаснай сыравіны. А таксама здыме заўвагі жыхароў, што такія адкіды загружаюць у кузаў адной машыны, якая адвозіць іх на гатункаванне.

Цяпер у некаторых кварталах сталіцы ўжо праводзяць такі эксперымент.

Па-другое, у новай рэдакцыі дакумента прапісаныя патрабаванні для юрыдычных асобаў, якія арандуюць убудаваныя і прыбудаваныя да дамоў памяшкання.

«Яны павінны арганізаваць раздзельны збор ВМР для сваіх супрацоўнікаў – усталяваць кантэйнеры або ўладкаваць пляцоўку і забяспечыць вываз адкідаў», – растлумачыў кіраўнік «Белжылпраекта».

Раней, паводле ягоных словаў, арандатары часцей за ўсё выкідвалі адкіды ў кантэйнеры, якімі карысталіся жыхары. Калі ўвесь першы паверх дома аддадзены пад арэнду, атрымліваецца немалы аб'ём.

«За яго суб'екты гаспадарання плацілі нязначныя грошы. Пры гэтым ЖКГ раёнаў даводзілася павялічваць перыядычнасць вывазу смецця, бо кантэйнеры запаўняліся хутчэй», – паведаміў Дзяніс Жэйма.

Акрамя таго, цяпер арандатары павінны ўзгадняць адкіды сваёй вытворчасці з камітэтамі прыродных рэсурсаў.

Цяпер рыхтуецца другая рэдакцыя тэхкодэкса. Дакумент будзе накіраваны на ўзгадненне ў дзяржорганы для далейшага зацвярджэння.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках