31 лiпеня 2024, Серада, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі хірург праапераваў пацыентку з адлегласці 5000 кіламетраў

2
Кітайскі хірург праапераваў пацыентку з адлегласці 5000 кіламетраў

Ён выканаў аперацыю выдалення пухліны з лёгкага.

Кітайскі хірург выканаў аперацыю выдалення пухліны з лёгкага на адлегласці пяць тысячаў кіламетраў ад пацыенткі. Як у яго гэта атрымалася, піша партал shine.cn..

Доктар Ло Цінцюань з Шанхайскай лякарні правёў дыстанцыйную аперацыю з выкарыстаннем хірургічнага робата.

У момант хірургічнага ўмяшання пацыентка ляжала ў аперацыйнай у гарадскім павеце Кашгар (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён), на адлегласці пяць тысячаў кіламетраў ад лекара. Аперацыя доўжылася блізу гадзіны.

«Поспех гэтай аперацыі з'яўляецца важнай вяхой у дэманстрацыі клінічных магчымасцяў хірургічнага робата айчыннай вытворчасці, які можа прынесці больш карысці пацыентам, асабліва ў аддаленых і сельскіх рэгіёнах», – сказаў Ло Цінцюань.

Адзначаецца, што лякарня ў Шанхаі з'яўляецца першай у краіне медыцынскай установай, якая праводзіць рабатызаваныя аперацыі на грудной клетцы, а таксама тут праводзіцца найбольшая колькасць такіх аперацый у краіне.

Апроч правядзення рабатызаванай хірургіі, лякарня актыўна ўдзельнічае ў даследаваннях і распрацоўках рабатызаваных тэхналогій.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках