31 лiпеня 2024, Серада, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам параілі рыхтавацца да знікнення імпартнай тэхнікі і адзення

23
Расейцам параілі рыхтавацца да знікнення імпартнай тэхнікі і адзення

РФ вяртаецца ў СССР.

Рост праблемаў з трансгранічнымі плацяжамі, якія адчуваюць расейскія кампаніі, можа ударыць па рынку спажывецкіх тавараў, папярэджваюць аналітыкі Альфа-банка. Паводле іх ацэнкі, скарачэнне імпартнага асартыменту ў найбліжэйшыя паўгода-год можа закрануць крамы адзення, а таксама сектар тэхнікі і электронікі.

На гарызонце 6–9 месяцаў «найбольш верагодным сцэнарам» будзе рост коштаў тэхнікі на 15–20%, а таксама «пагаршэнне разнастайнасці» тавараў, пішуць аналітыкі банка. Найбольш агрэсіўнае падаражанне, паводле іх прагнозу, чакае кампутары і смартфоны, якія ў Расеі практычна не вырабляюцца.

Скарачэнне прапановы тэхнікі і электронікі ў 2025 годзе адбудзецца галоўным чынам «у сярэднім коштавым сегменце», прагназуюць аналітыкі: тэхніка будзе даражэць, у тым ліку за кошт праблемаў з лагістыкай, і вынікі продажу будуць перамяшчацца ў бок танных «з мінімальна неабходнымі характарыстыкамі».

Услед за знікненнем часткі імпартнай тэхнікі расейскім спажыўцам давядзецца паступова пераапранацца ў айчыннае адзенне. Праз цяжкасці з размяшчэннем заказаў за мяжой гандлёвыя сеткі і расейскія брэнды, хутчэй за ўсё, будуць пашыраць супрацоўніцтва з расейскімі фабрыкамі, пішуць аналітыкі банка.

Мяркуючы з усяго, дадаюць яны, менавіта такі сцэнар «разглядаецца як найболей пажаданы» ва ўрадзе і рэгулёўных органах для лёгкай прамысловасці.

Узмацненне жорсткасці амерыканскіх санкцый, праз якое банкі Турцыі практычна перасталі працаваць з Расеяй, а кітайскія банкі «разварочваюць» да 80% плацяжоў, ужо прывяло да скарачэння паставак тавараў з-за мяжы.

Паводле звестак ЦБ РФ, за першае паўгоддзе ў РФ увезлі імпарту на $ 137,9 млрд – на 9%, або $ 13,8 млрд менш, чым год таму. Пры гэтым упалі пастаўкі з усіх рэгіёнаў свету, давала справаздачу раней Федэральная мытная служба: з ЗША і Еўропы – на 17%, з Азіі – на 4%, з Афрыкі – на 2,6%. Пастаўкі з Турцыі, паводле звестак мясцовай мытні, аселі на 28% за паўгода.

У параўнанні з апошнім даваенным месяцам (люты-2022) эканоміка страціла амаль 20% імпарту, а яго дзель у эканоміцы апусцілася да 17,1%, падлічыў эканаміст Дзмітрый Палявы.

Праблемы з плацяжамі, якія пачаліся ў канцы 2023 года, спынілі рост імпарту, піша Палявы, далей яны назапашваліся вясной 2024 года і ўзмацніліся чэрвеньскімі санкцыямі. «Гэтыя эфекты (зніжэнне даляравых аб'ёмаў імпарту) мы, верагодна, убачым крыху пазней, – адзначае Палявы, – калі аплатныя цяпер тавары / паслугі пачнуць фіксавацца мытняй і патрапяць у статыстыку».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках