31 лiпеня 2024, Серада, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Баранавічаў пайшоў купацца, а вынырнуў з гаманцом суседа

Жыхар Баранавічаў пайшоў купацца, а вынырнуў з гаманцом суседа

Як так атрымалася?

У Баранавічах мужчына пайшоў купацца на вадасховішчы, а ныраючы, выпадкова знайшоў на дне скрадзены гаманец суседа. Падрабязнасці ў Баранавіцкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта расказалі газеце «Наш край».

Так, баранавічанін заявіў у міліцыю, што выпадкова забыўся партманэ з буйной сумай ля пад'езда дома, а калі вярнуўся, яго не знайшоў. Але на наступны дзень пасля крадзяжу мужчыну патэлефанаваў ягоны сусед і сказаў, што купаўся на вадасховішчы Мышанка і, ныраючы, знайшоў гаманец. Унутры партманеткі былі правы кіроўцы знаёмага, якога ён пазнаў з фота.

Высветлілася, што забыты каля пад'езда гаманец забралі двое мінакоў. Маладыя людзі забралі 1100 беларускіх рублёў, 300 еўраў і 33 даляры і на таксі паехалі на вадасховішча. Пустое партманэ ўтапілі, а грошы некалькі дзён марнавалі ў гарадскіх барах, перасоўваючыся на таксі.

Зладзеяў вызначылі з камераў вонкавага відэаназірання. Адзін з іх раней ужо быў асуджаны за крадзеж, прычым судзімасць гэтая яшчэ не знятая і не пагашаная.

Фігурант раскаяўся, справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках