1 жнiўня 2024, Чацвер, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна ніколі не аддасць свае тэрыторыі

10
Зяленскі: Украіна ніколі не аддасць свае тэрыторыі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Паводле словаў прэзідэнта, гэта было б парушэннем Канстытуцыі краіны.

Любое пытанне, якое датычыцца тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, не можа быць вызначана прэзідэнтам, адным чалавекам, без украінскага народа. Пра гэта ў інтэрв'ю французскім СМІ, якое 31 ліпеня апублікавала Liberation, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Адказваючы на пытанне пра магчымасць саступкі ўкраінскай тэрыторыі для дасягнення справядлівага і трывалага міру, прэзідэнт адзначыў, што гэта супярэчыць Канстытуцыі Украіны.

Паводле словаў Зяленскага, «Украіна ніколі не аддасць свае тэрыторыі, таму што гэта было б парушэннем Канстытуцыі».

Гаворачы пра магчымае правядзенне рэферэндуму ў гэтым пытанні, Зяленскі падкрэсліў, што «гэта павінен захацець украінскі народ».

На думку прэзідэнта, гэта «не найлепшы варыянт», таму што Украіна мае справу з нелегітымным расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і «для яго будзе перамогай», калі ён атрымае частку ўкраінскіх тэрыторый.

Як указаў Зяленскі, «нават пазней, калі канфлікт будзе замарожаны, ён можа вярнуцца».

Прэзідэнт дадаў, што не думае, што Украіна павінна вызваляць усе свае тэрыторыі сілай зброі, таму што «гэта будзе каштаваць шмат часу і чалавечых жыццяў».

Украіна можа дэакупаваць тэрыторыі дыпламатычным шляхам, мяркуе Зяленскі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках