Першы беларускі чэмпіён у гісторыі UFC абвясціў пра заканчэнне кар'еры
6- 5.07.2024, 21:02
- 3,238
![Першы беларускі чэмпіён у гісторыі UFC абвясціў пра заканчэнне кар'еры](https://i.c97.org/ai/290648/aux-head-1526823995-20180506_moloko_360.jpg)
Андрэй Арлоўскі дэбютаваў у UFC у 2000 годзе.
Экс-чэмпіён Ultimate Fighting Championship (UFC) у цяжкай вазе 45-гадовы беларус Андрэй Арлоўскі абвясціў пра заканчэнне кар'еры. Пра гэта ён паведаміў у сваім Instagram, заўважыла «Люстэрка».
«Мой шлях даўжынёю 24 гады ў UFC падышоў да лагічнага заканчэння, але гэта толькі канец адной часткі ў маёй кнізе, у маёй ММА-кар'еры, а так яшчэ ўсё наперадзе! Цяпер у адпачынак з сям'ёй, а потым да вас – з навінамі… Усім вялікі дзякуй!» – напісаў ён.
Андрэй Арлоўскі дэбютаваў у UFC у 2000 годзе. Вось чаго дамогся за сваю кар'еру ў Ultimate Fighting Championship баец, які атрымаў мянушку Пітбуль:
чэмпіён UFC у цяжкай вазе;
часовы чэмпіён UFC у цяжкай вазе;
уладальнік прэміі «Найлепшы бой вечару» – супраць Трэвіса Браўна;
уладальнік прэміі «Выступ вечару» – супраць Антоніу Сілвы;
найлепшы бой паўгоддзя – супраць Трэвіса Браўна;
другое месца ў колькасці перамог у гісторыі UFC (нічыя з Дональдам Серонэ);
найбольшая колькасць перамог у гісторыі UFC у цяжкай вазе – 23;
найбольшая колькасць баёў у гісторыі UFC у цяжкай вазе – 38;
першы беларускі чэмпіён у гісторыі UFC.