Палітолаг: Лукашэнка страціў прытомнасць праз невылечны дыягназ
92- 6.07.2024, 10:26
- 85,392
Хвароба дыктатара развіваецца так, як прадказалі медыкі.
Як паведаміў расейскі тэлеканал «Дождж», Лукашэнку стала блага падчас ягонага нядаўняга візіту на саміт ШАС у Казахстане. Гэта адбылося праз 1,5–2 гадзіны пасля прыбыцця дыктатара ў Астану.
Беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец паведаміў падрабязнасці пра стан і невылечную хваробу ўзурпатара:
«Лукашэнка на саміце страціў прытомнасць.
Такое ўжо было ў яго некалькі разоў. Спякота, пералёт, стрэс, нервы. Любіць добра выпіць.
У траўні 2023 года Лукашэнку рабілі невялікую аперацыю, потым ён у цяжкім стане загрымеў у лякарню. Яму тады ўпершыню паставілі дыягназ – сіндром дысемінаванага ўнутрысасудзістага згортвання.
Падтрымліваецца вельмі дарагімі лекамі. Пакуль усё ідзе, як перадавалі медыкі. Яму супрацьпаказаныя стрэсы і перажыванні», – адзначыў Зміцер Балкунец.