Паводле запаветаў Церцеля: расейцы стукнулі па дзіцячай лякарні ў Кіеве
264- 8.07.2024, 21:15
- 90,508
(абнаўляецца) У Крамлі прыслухаліся да парад кіраўніка беларускага КДБ?
Удзень, 8 ліпеня, краіна-агрэсарка Расея ўчыніла масаваную ракетную атаку па Украіне. Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны паведамляюць аб пагрозе для Кіева, Чаркасаў, Дняпра, Жытомірскай, Вінніцкай і Данецкай абласцей.
Адзін з удараў прыпаў па будынку кіеўскай дзіцячай лякарні.
Удар прыпаў на корпус, дзе дзеці атрымлівалі дыяліз, ёсць ахвяры
Пашкоджаны рэанімацыйныя, аперацыйныя, анкалагічнае аддзяленне.
Адзначым, што біць па дзіцячых лякарнях у Кіеве прапаноўваў кіраўнік беларускага КДБ Іван Церцель. У іх беларускі чэкіст нібыта знайшоў «наймітаў».