3 снежня 2024, aўторак, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На раскопках пад Менскам знайшлі ўнікальную рэч

5
На раскопках пад Менскам знайшлі ўнікальную рэч

Паводле словаў спецыялістаў, гэта сапраўдная сенсацыя.

У вёсцы Гарадзішча Менскага раёна археолагі знайшлі ўнікальную рэч. Падчас раскопак гісторыкі натыкнуліся на бервяно X стагоддзя – частку замкавай сцяны, якая было выкананая ў форме дракона. Паводле словаў спецыялістаў, гэта сапраўдная сенсацыя, бо раней на тэрыторыі Беларусі нічога падобнага не знаходзілі, піша telegraf.news.

Беларускія археолагі прытрымліваюцца думкі, што бервяно служыла часткай вонкавай апоры – яе частку, датаваную Х стагоддзем, адкапалі ў сядзібе «Стары Менск», што за 7 кіламетраў ад сталічнай «Малінаўкі». Цуд-знаходку маюць намер адправіць у Гомель на кансервацыю.

«Хутчэй за ўсё, гэта абярэг. Калі да замка падыходзілі людзі, яны адразу гэтага цмока і бачылі. Гэта ўнікальная знаходка, у Беларусі яшчэ ніколі такога не знаходзілі. Як гэта захавалася з Х стагоддзя? Дзякуючы таму, што тут мокра. Бярвёны практычна знаходзіліся ў балоце», – расказалі эксперты.

@starymensk.by

♬ original sound - Сядзіба-замак Стары Менск

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках