22 лiстапада 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маленькая мянчанка праспявала хіт 90-х на Нямізе і здабыла славу

18
Маленькая мянчанка праспявала хіт 90-х на Нямізе і здабыла славу

Відэафакт.

Маленькая вакалістка з Менска праспявала на Нямізе хіт «Ляцець» папулярнага ў 90-я гурта «Амега» і сабрала вялізны натоўп, які наладзіў ёй авацыю. Мама дзяўчынкі выклала ролік у TikTok – ён атрымаў яшчэ сотні тысячаў праглядаў і мноства захопленых каментароў, піша «Люстэрка».

Мянчанка расказала ў сацсетках, што яны з дачкой увечары 3 ліпеня скіраваліся ў цэнтр горада паглядзець святочны салют. На Нямізе, дзе звычайна выступаюць вулічныя музыкі, дзяўчынка ўзяла мікрафон і праспявала песню «Ляцець» гурта «Амега», а падыгрываў ёй хлопец-гітарыст.

Паводле словаў маці маленькай спявачкі, перфоманс атрымаўся зусім спантанным. Але дзяўчынка здолела сабраць вялізны натоўп гледачоў: людзі апанавалі ўвесь мост праз Свіслач, лесвіцу да яго і набярэжную. А пасля выступу наладзілі выканаўцы авацыю і скандавалі «Малайчына!».

Ролік, які маці дзяўчынкі выклала ў TikTok, сабраў больш за 330 тысячаў праглядаў. Каментатары хвалілі мянчанку за «мілату», харызму, талент і смеласць, хоць некаторыя адзначалі, што над вакалам яшчэ варта папрацаваць.

«Блін, аж дрыжыкі па руках пайшлі!», «Голас бомба», – пісалі карыстальнікі.

Нехта звярнуў увагу на самазабыўных у танцы людзей адразу за дзяўчынкай і выказаў меркаванне, што гэта яе бацькі, у тым ліку «галоўная фанатка – мама». Але высветлілася, што гэта проста гледачы, якім спадабаўся выступ.

У сваю чаргу аўтарка роліка падзякавала ўсім, хто падтрымаў яе дачку воплескамі і кампліментамі: «Хто быў у той дзень, вы проста свята зрабілі дзіцяці».

Дзяўчынка, якую клічуць Саша Зінкевіч, займаецца ў адной з вакальных студый прадусарскага цэнтра «Спамаш» (ён належыць бізнэсмэну Аляксандру Шакуціну). Нядаўна яна стала чэмпіёнкай Беларусі ў вакале.

Такое самае хобі ў яе маці Марыі Салаўёвай – маці і дачка нават разам выконваюць і запісваюць кампазіцыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках