«Такіх дарог няма нідзе ў Беларусі»
22- 9.07.2024, 15:20
- 31,758

Крык душы беларуса.
Чытач сайта Charter97.org падзяліўся фотаздымкам дарогі, якая вядзе ў аграгарадок Гараны ў Полацкім раёне.
«Хочацца спадзявацца, што расейскіх гасцей на нядаўнім «Форуме рэгіёнаў» вазілі па ёй.
На фоне праблем у камунальнай сферы ў Беларусі, Віцебская вобласць адрозніваецца асабліва жахлівай сітуацыяй. Такіх дарог няма нідзе ў Беларусі, перапоўненыя звалкі, затопленыя раёны і падвалы ў шматпавярхоўках. Ледзяшы зімой забіваюць і калечаць людзей», – піша наш чытач.

