Страты РФ за ліпень склалі больш за 35 тысяч вайскоўцаў і 300 танкаў
6- 1.08.2024, 18:47
- 4,214
Інфаграфіка.
За мінулы месяц украінскія абаронцы знішчылі больш за 35 тысяч расейскіх акупантаў. Таксама за ліпень захопнікі згубілі 300 танкаў.
Пра гэта паведаміў камандуючы Наземнымі войскамі Аляксандр Паўлюк у Telegram.
«У ліпені 2024 года страты супраціўніка склалі амаль 35680 чалавек асабовага складу», - распавёў Паўлюк.
Таксама Узброеныя сілы Украіны знішчылі:
300 танкаў;
653 баявых браняваных машыны;
1520 артылерыйскіх сістэм;
21 РСЗА;
33 сродкі ППА;
2103 адзінкі аўтатэхнікі;
265 адзінак спецтэхнікі;
Акрамя гэтага, украінскія абаронцы збілі тры самалёты, а таксама 1348 БПЛА і 74 варожыя ракеты.
