22 снежня 2024, Нядзеля, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Курскай АЭС пачалася паніка

11
На Курскай АЭС пачалася паніка

УСУ знаходзяцца ўжо за 30 км ад аб'екта.

Размешчаную ў горадзе Курчатаў Курскую атамную электрастанцыю (АЭС) пачалі рыхтаваць да адбіцця атакі Узброеных сілаў Украіны (УСУ). Крыніцы выдання «Блокнот» паведамілі, што днём 9 жніўня расейскія ўлады перакрылі ўсе пад'езды да аб'екта.

Адначасова «Расатам» абвясціў пра часовае скарачэнне колькасці персаналу на будаўніцтве Курскай АЭС-2. Дзяржкарпарацыя растлумачыла гэтую пастанову ўвядзеннем у Курскай вобласці рэжыму НС федэральнага ўзроўню.

«Спецыялісты, якія засталіся на будпляцоўцы, вядуць працы ў адпаведнасці з графікам. Усе сістэмы, якія забяспечваюць ход збудавання энэргаблокаў, працуюць штатна», – дадалі ў «Расатаме».

Між тым крыніцы «Блокнота» сцвярджаюць, што «на будаўніцтве блокаў атамнай станцыі ўсё абясточана, будаўнікі пакінулі аб'ект».

Курская АЭС, якая ўваходзіць у тройку найбуйнейшых атамных станцый у Расеі, сілкуе энэргіяй 19 рэгіёнаў Цэнтральнай федэральнай акругі. Яна размешчаная прыкладна за 85 кіламетраў ад горада Суджа, у раёне якога расейскае войска цяпер змагаецца з падраздзяленнямі УСУ.

Баявыя дзеянні ідуць ужо за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Курчатава, абстаноўка застаецца напружанай.

Паводле звестак z-каналаў, украінскія сілы знаходзяцца ў раёне вёскі Кромскія Быкі, прыкладна за 30 кіламетраў ад АЭС. За 15 кіламетраў ад яе праходзіць траса Курск – Льгоў – Рыльск, кантроль над якой дазволіць УСУ «рухацца на ўсход у бок Курчатава», піша «Ваенны інфарматар».

Паводле словаў праваеннага блогера Alex Parker, Курская АЭС сапраўды рыхтуецца да абароны, паколькі мабільныя групы УСУ на 5–20 чалавек ужо былі заўважаныя ў Шагарава, за 39 кіламетраў па трасе ад аб'екта.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках