21 снежня 2024, Субота, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў пра масаваны паветраны напад УСУ на Беларусь

171
Лукашэнка заявіў пра масаваны паветраны напад УСУ на Беларусь

Дыктатару прытрызнілася парушэнне мяжы ў Касцюковіцкім раёне.

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўчора а 18 гадзіне 10 хвіліне сілы ВПС і войскаў СПА Беларусі былі пераведзеныя ў павышаную баявую гатоўнасць. Паводле ягоных словаў, «УСУ парушылі паветраную прастору Беларусі».

«Гатоўнасць №1 у нас называецца. Вартавыя сілы супрацьпаветранай абароны. Узброеныя Сілы Украіны парушылі ўсякія правілы паводзінаў і парушылі паветраную прастору Рэспублікі Беларусь. На ўсходнім кірунку, зусім побач ад нас у раёне Касцюковіцкага раёна. Таму сілы СПА былі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць на перахоп цэляў. Іх было блізу дзясятка. Вылецелі самалёты, гелікаптэр. І таксама сродкі РСЗА былі пераведзеныя ў падвышаную баявую гатоўнасць», – заявіў самазванец.

«У 19 гадзінаў 4 хвіліны на вышыні паўтара кіламетра і далёкасці 6,5 км сіламі супрацьпаветранай абароны было знішчана некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі. Уначы і сёння з раніцы адбываецца пошук таго, што было знішчанае. Мы падазраём, што гэта ўдарныя беспілотнікі. Парушыўшы паветраную прастору Беларусі, ляцелі з Украіны. Над тэрыторыяй Беларусі мы знішчылі цэлі. Астатнія былі перададзеныя (у нас адзінае СПА з Расеяй) былі перададзеныя Расейскай Федэрацыі», – заявіў дыктатар.

Напісаць каментар 171

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках