22 снежня 2024, Нядзеля, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Пяць украінскіх брыгадаў кантралююць 400 квадратных міляў у Курскай вобласці

8
Forbes: Пяць украінскіх брыгадаў кантралююць 400 квадратных міляў у Курскай вобласці

Колькасць украінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі РФ расце з кожным днём.

Праз чатыры дні пасля пачатку ўварвання Украіны ў Курскую вобласць Расеі колькасць пацверджаных украінскіх брыгадаў у зоне ўварвання і вакол яе вырасла як мінімум да пяці: чатыры вайсковыя механізаваныя брыгады і адна брыгада са складу незалежных штурмавых авіяцыйных сілаў.

Як піша Forbes, у агульнай колькасці гэтыя падраздзяленні могуць уключаць да 10000 вайскоўцаў і 600 адзінак бронятэхнікі.

«За чатыры дні пяць брыгадаў часткова ці цалкам занялі блізу 400 квадратных міляў Курскай вобласці і ўзялі ў палон дзясяткі расейскіх вайскоўцаў. Магчыма, што брыгады не збіраюцца заставацца ў Расеі, але ў цяперашні час няма ніякіх прыкметаў таго, што яны запавольваюць свае напады», – піша Forbes.

Як нагадваецца ў артыкуле, у першыя гадзіны ўкраінскага наступу быў пацверджаны непасрэдны ўдзел трох брыгадаў: 22-й і 88-й механізаваных брыгадаў, а таксама 80-й дэсантна-штурмавой брыгады.

Аднак у чацвер 116-я механізаваная брыгада размясціла відэа, знятае беспілотным гуртом «Хорн», на якім паказаны танкі і бронетранспарцёры брыгады, якія рухаюцца да Курска. А на дзень пазней 61-я механізаваная брыгада таксама абвясціла пра сябе ў відэа з расейскага горада Суджа.

Акрамя таго, 49-я артылерыйская брыгада знаходзіцца прыкладна за 30 міляў ад месца Курскай бітвы. Таксама ў гэтым раёне знаходзіцца 27-я артылерыйская брыгада, якая з'яўляецца адзіным аператарам HIMARS, зазначаюць у Forbes.

Так, у пятніцу было апублікаванае відэа, на якім HIMARS атакуе калону расейскіх войскаў, што рухаюцца да Курска. На здымках, зробленых пасля атакі, відаць сем знішчаных грузавікоў і мноства загінулых салдатаў.

Гэты абстрэл дапамагае растлумачыць, як украінцы здолелі прасунуцца так далёка і так хутка. Падобна, артылерыя не дазваляе свежым расейскім войскам дабрацца да поля бою, адзначаюць у Forbes.

Пры гэтым у артыкуле падкрэсліваецца, што артылерыйская блакада памяншае адну з галоўных небяспек для ўкраінскай аперацыі – рызыка таго, што Расея ізалюе ўкраінскія часткі.

«Але расейцы не змогуць ізаляваць украінцаў, калі яны не змогуць прарвацца праз украінскую артылерыю, каб атакаваць лініі забеспячэння асноўных украінскіх сілаў. І кожны дзень затрымкі замацоўвае поспехі ўкраінцаў, паколькі ў Курск прыбываюць усе новыя падраздзяленні», – адзначаюць у Forbes.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках