21 снежня 2024, Субота, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта ўжо нешта з вобласці фантастыкі»

33
«Гэта ўжо нешта з вобласці фантастыкі»

У райцэнтрах учынілі «паляванне» на лекараў.

Пакуль у Сенненскай цэнтральнай бальніцы наладзілі "паляванне" на медыцынскі персанал, правяраюць тэлефоны, у нашым раёне няма спецыялістаў, якія маглі б не толькі зрабіць УГД, але і расшыфраваць яго. Відаць, «паляванне» ў нас зладзілі яшчэ раней, піша чытачка сайта Charter97.org Яўгенія.

Прыходжу ў паліклініку з надзеяй запісацца на УГД. Сама для сябе наважыла, што, каб не чакаць месяцамі, запішуся на платныя паслугі, і ўжо праз некалькі дзён прайду абследаванне і атрымаю заключэнне ад лекараў.

Падыходжу і ўпэўнена кажу, што хачу запісацца на платнае абследаванне. Якое ж было маё здзіўленне ад адказу: няма лекараў. Пытаю: "Што, усе ў адпачынку?" А ў адказ: "Усе звольніліся". Дык як жа так атрымалася? Не вытрымалі ўмоваў працы, мізэрнага заробку, ідэалагічнага ціску…

Вядома, вялікага розуму, каб усталяваць абсталяванне, не трэба. Галоўнае - мець сумленне, і не пабудаваць на грошы, выдзеленыя на абсталяванне, сабе асабняк. А вось знайсці лекара - гэта ўжо ў нашым раёне нешта з вобласці фантастыкі. Дык хто ж будзе лячыць нас, простых людзей?

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках