21 снежня 2024, Субота, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Курскай вобласці накінуліся з абвінавачваннямі на Мінабароны РФ

16
Жыхары Курскай вобласці накінуліся з абвінавачваннямі на Мінабароны РФ

Тэрыторыя ад Суджы да сяла Кромскіх Быкоў кантралюецца ўкраінскім войскам.

Заявы расейскіх уладаў аб нібыта спыненні прасоўвання УСУ ўглыб расейскай тэрыторыі ў Курскай вобласці не адпавядаюць рэчаіснасці. Насамрэч абстаноўка наступная: украінскія сілы кантралююць амаль усю прастору ад горада Суджы да населенага пункта Кромскіх Быкоў.

Аб гэтым піша Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ» са спасылкай на заявы мясцовых жыхароў.

«Хлусня. Абстаноўка такая, што амаль усё (прастору і населеныя пункты - рэд.) ад Суджы да вёскі Кромскіх Быкоў (Льгоўскі раён) кантралююць УСУ», - распавядаюць яны.

З іх словах, паўсюль міны і дыверсійныя групы. УСУ акапаліся ўжо ў Малой Локне, зрэшты, на скрыжаванні ля вёскі стаіць блокпост, на якім дзяжурыць кулямётчык.

Мясцовыя паведамляюць, што расейцы не праводзяць эвакуацыю свайго насельніцтва, хто можа спрабуе самастойна пакінуць зону баявых дзеянняў.

Таксама паведамляецца, што ў Льгоўскай лякарні шмат параненых расейскіх кантрактнікаў - марскіх пяхотнікаў.

Яны расказваюць, што два дні стрымлівалі націск украінскага войска ў Новаіванаўцы без сувязі і якой-небудзь падтрымкі, у тым ліку артылерыйскай.

На другі дзень абарона была прарваная, многія расейскія вайскоўцы загінулі. Пасля гэтага УСУ зайшлі ў Малую Локню, дзе іх ніхто не спыніў, і накіраваліся ў іншыя населеныя пункты.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках