21 снежня 2024, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ выпусцілі ракету СПА на 9-павярховік у Курску

43
Войскі РФ выпусцілі ракету СПА на 9-павярховік у Курску

Шмат параненых.

У ноч на 11 жніўня ў расійскім горадзе Курску грымелі моцныя выбухі праз налёт БПЛА на вайсковы аэрадром Халіна.

Абломкі ракеты расейскай СПА ўпалі на шматкватэрны жылы дом, паведамляе dialog.ua.

Губернатар Курскай вобласці Аляксей Смірноў абвінаваціў у здарэнні расейскую СПА. Ён паведаміў, што на дом абрынуліся «абломкі збітай ракеты». «Узнік пажар. На месцы падзення (...) працуюць усе аператыўныя службы», - заявіў расейскі губернатар.

Паводле інфармацыі расейцаў, у выніку інцыдэнту раненні атрымалі 13 чалавек, з якіх 2 у цяжкім стане. Сам дом атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. Спаленыя аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя побач.

Расейскі вайсковы эксперт Ян Мацвееў выставіў некалькі версій, што магло ўпасці на курскі шматпавярховік. Ён мяркуе, што гэта маглі быць абломкі альбо «Іскандэра», альбо «С-300». Гэтымі ракетамі УС РФ маглі збіваць украінскія ўдарныя дроны, якія ляцяць на аэрадром Халіна.

«Курск стаў зонай баявых дзеянняў, і знаходзіцца там смяротна небяспечна», – канстатаваў Мацвееў.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках