Расейскі гарнізон у Суджы патрапіў у «кацёл» і можа капітуляваць
30- 11.08.2024, 11:28
- 54,036
УСУ прарвалі Курскі фронт яшчэ ў адным месцы.
Шосты дзень у Курскай вобласці працягваюцца баявыя дзеянні. Расейцы заявілі аб новай паспяховай спробе прарыву УСУ.
Што адбываецца ў Курскай вобласці РФ 11 жніўня, гаворыцца ў матэрыяле РБК-Украіна.
Мапы баёў
Аналітыкі адзначаюць, што агулам прасоўванне ўглыб Курскай вобласці замарудзілася. Баі суправаджаюцца выкарыстаннем сродкаў агнявой паразы. У сетцы актыўна публікуюць кадры разбітых калон расейскай тэхнікі: знішчанай артылерыі і машын.
Як пішуць расейскія Telegram-каналы, за мінулы дзень украінскія сілы нібыта спрабавалі рушыць наперад па двух кірунках - у раёне пасёлка Корэнева і населенага пункта Льгова.
У сетцы паведамяць, што нібыта ўкраінскія войскі выйшлі на мяжу вёскі Снагасці (на поўдзень ад горада Коранева) і ўзялі пад кантроль большую частку дарогі паміж Кораневым і Суджай.
Акрамя таго, у сеціве з'явілася відэа з нібыта ўкраінскімі байцамі ў населеным пункце Свярдлікава Курскай вобласці.
Акружэнне гарнізона Суджы
Расейскія так званыя «ваенкары» заявілі аб нібы акружэнні гарнізона ў горадзе Суджы.
«Яшчэ раніцай-днём была праведзеная паспяховая атака, у выніку якой яны (маюць на ўвазе ўкраінскія войскі, - рэд.) устанавілі кантроль над н.п. Махноўкай і Пляхавай і ўзялі пад агнявы кантроль апошнюю дарогу ў Суджу з боку Белгарадскай вобласці. Такім чынам гарнізон Суджы зараз апынуўся ў блакадзе», - пішуць расейскія прапагандысты.
Пацвердзіць гэтую інфармацыю немагчыма, бо ўкраінскае камандаванне не каментуе сітуацыю ў Курскай вобласці.
Новы прарыў
Акрамя таго, расейскія СМІ і шэраг Z-паблікаў заявілі аб нібы новай спробе прарыву ў Курскай вобласці. Размова ідзе аб нібыта прарыве ў Бялоўскім раёне на поўдзень ад Суджы.
Z-каналы сцвярджаюць, што нібыта «вакол населенага пункта Белай усё занятаў» ўкраінскімі сіламі. Некаторыя паблікі таксама адзначаюць, што, маўляў, у Бялоўскім раёне «зафіксаваны заход новай брыгады УСУ».
«Едуць танкі і процьма тэхнікі з асабовым складам. Ідуць з розных кірункаў», - пісалі расейцы ў сеціве.