21 снежня 2024, Субота, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забіла паўночнакарэйскай ракетай дзіця пад Кіевам

3
Расея забіла паўночнакарэйскай ракетай дзіця пад Кіевам

Зяленскі адрэагаваў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўначы, 11 жніўня, Расея чарговым разам атакавала Украіну ракетамі паўночнакарэйскай вытворчасці. У выніку чарговага расейскага тэрору загінулі мірныя жыхары.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным у афіцыйных сацсетках кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«Гэтай ноччу ў Кіеўскай вобласці праз расейскі ўдар, на жаль, загінулі бацька і маленькі сын - чатыры гады было дзіцяці. Мае спачуванні родным і блізкім. Яшчэ тры чалавекі пацярпелі, сярод іх дзіця - 12 гадоў хлопчыку», - адзначыў прэзідэнт Украіны.

Ён дадаў: папярэдне, расейцы ўжылі паўночнакарэйскую ракету і гэта быў чарговы свядомы тэрарыстычны ўдар супраць Украіны. Піратэхнікі працягваюць працаваць, каб устанавіць дакладныя звесткі наконт гэтай ракеты (іх было чатыры, таксама вораг атакаваў 57 «Шахедамі», 53 з якіх сілы СПА збілі).

Са слоў Зяленскага, усяго за гэты тыдзень расейскае войска ўдарыла па Украіне больш чым 30 ракетамі і больш чым 800 кіраванымі авіябомбамі.

«У расейцаў няма ніякіх геаграфічных абмежаванняў на ўжыванне такой зброі - з першых дзён поўнамаштабнай вайны ўся тэрыторыя нашай дзяржавы пад пагрозай сталых удараў», - падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Ад імя ўсіх украінцаў ён падзякаваў партнёрам, якія дапамагаюць з сістэмамі СПА і баявой авіяцыяй. У той жа час дадаў: каб сапраўды спыніць расейскі тэрор, украінцы маюць патрэбу не толькі ў паўнацэнным паветраным шчыце, які абароніць усе гарады і грамады, але і ў моцных пастановах хаўруснікаў.

«Пастановах, якія знімуць абмежаванні на нашыя ахоўныя дзеянні. Калі ўкраінская дальнабойнасць не будзе мець лімітаў, гэтая вайна сапраўды атрымае ліміт - мы рэальна наблізім яе справядлівае заканчэнне», - выказаў перакананне Зяленскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках