«Нік і Майк»: Лукашэнка замітусіўся паміж кароўнікамі і вайскоўцамі
20- 11.08.2024, 14:51
- 21,068
Дыктатар не зусім кантралюе сітуацыю ва ўзброеных сілах.
Лукашэнка працягвае кідацца паміж кароўнікамі і вайскоўцамі. Дронавы напад усё больш становіцца падобным на тое, чым ён і з'яўляўся, - танны ў выкананні фэйк. На які не купіліся ні ў Маскве, ні ў Кіеве, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».
Тэрміновая перакідка войск хунты на мяжу выяўляецца не такой ужо тэрміновай і маштабнай. З чаго вынікаюць дзве магчымыя высновы.
1. Сіняпальцы працягвае гуляць у імітацыю, што раздражняе Крэмль.
2. Сіняпальцы аддае загады, але іх выконваюць без належнай стараннасці, што азначае тое, што ён не зусім кантралюе сітуацыю ва ўзброеных сілах.
Улюбёная гульня - цягнуць час - на гэты раз пагаршае сітуацыю.
Па меры развіцця сітуацыі ў Курскай і Белгарадскай народных рэспубліках Крамлю ўсё больш патрэбныя свежыя рэзервы і варыянтаў, дзе іх узяць усё менш: мабілізацыя, перакідка з іншых адрэзкаў фронту і групоўка сіняпальцага, якая паводле ўсіх падпісаных двухбаковых дакументаў абавязана ўступіць у бой.
Мабілізацыя і перакідка маюць процьму мінусаў. На «хаўрусніка» будуць ціснуць, пагатоў што ў яго, відавочна, шмат вольнага часу, каб круціць каровам хвасты і ганяць некалькі танчыкаў пад камеры.