На Алімпіядзе ў Парыжы ўстанавілі ўнікальнае дасягненне
5- 11.08.2024, 17:03
- 5,818
Бягуха Сіфан Хасан першай у гісторыі заваявала золата Гульняў на трох доўгіх дыстанцыях.
Галандская лёгкаатлетка Сіфан Хасан з алімпійскім рэкордам перамагла на Гульнях у Парыжы ў марафоне (42,195 км). Яна стала першай жанчынай, якая заваявала золата Алімпіяды на трох доўгіх дыстанцыях – 5000 м, 10000 м і ў марафоне.
Хасан паказала час 2 гадзіны 22 хвіліны 55 секундаў, у канцоўцы яна змагла апярэдзіць рэкардсменку свету на гэтай дыстанцыі эфіёпку Тыгст Асефу. Бронзу ўзяла кенійка Хелен Абіры.
Хасан у падлеткавым узросце пераехала з Эфіопіі ў Нідэрланды ў якасці бежанкі.
На Алімпіядзе ў Токіа яна заваявала золата на дыстанцыях 5000 і 10000 метраў. У Парыжы Хасан таксама змагла ўзяць медалі ў гэтых відах, але бронзавыя.
Раней толькі чэшскі бягун Эміль Затапек змог атрымаць медалі на гэтых дыстанцыях на адной Алімпіядзе – у 1952 годзе ў Хельсінкі ён заваяваў тры золаты.