21 снежня 2024, Субота, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусу стала блага падчас узыходжання на гару ў Расеі

7
Беларусу стала блага падчас узыходжання на гару ў Расеі

Яго эвакуявалі на гелікаптэры.

Ратавальнікі МНС РФ на гелікаптэры эвакуявалі альпініста з Беларусі, якому стала блага падчас уздыму ў Чэрэкскім раёне Кабардзіна-Балкарыі.

Інфармацыя, што турысту неабходная дапамога, паступіла ў МНС а 9-й паводле менскага часу ў нядзелю, 11 жніўня. Ён знаходзіўся ў Чэрэкскім раёне на гары Джангікош на вышыні 3,2 тысячы метраў.

«Удзельніку турыстычнай групы стала блага. Зарэгістраваная група з сямі чалавек праходзіла па маршруце», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак управы, ратавальнікі на гелікаптэры МІ-8 эвакуявалі 34-гадовага мужчыну ў Нальчык і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

У аперацыі бралі ўдзел шэсць ратавальнікаў Эльбрускага высакагорнага пошукава-выратавальнага атрада. Паводле папярэдняй інфармацыі, у беларускага альпініста адбыўся ацёк лёгкіх.

Раней у ліпені гэтага года ў цясніне Ірык-Чат у Кабардзіна-Балкарыі загінуў беларускі турыст, які сарваўся са скалы. Ягонае цела эвакуявалі, а астатнія ўдзельнікі групы, у якую ён уваходзіў, засталіся на маршруце.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках