Мінабароны РФ выдае старыя відэа за ўдары па УСУ ў Курскай вобласці
6- 11.08.2024, 19:24
- 10,994
Акупанты публікуюць відэа з Луганскай і Данецкай абласцей.
Расейскае мінабароны выдае даўнія відэа за нібыта «паспяховыя ўдары» па сілах абароны Украіны ў Курскай вобласці краіны-агрэсаркі РФ. Пра гэта 11 жніўня паведаміў The Insider.
Ягоныя расследавальнікі звярнулі ўвагу на відэа мінабароны РФ, якое 10 жніўня апублікавала расейскае прапагандысцкае агенцтва «РІА Навіны» ў Telegram.
У каментары да відэа гаворыцца, што расейскія гелікаптэры Мі-28НМ нібыта «нанеслі ўдары авіяракетамі С-13 па жывой сіле і бронятэхніцы УСУ ў прымежным раёне Курскай вобласці».
Насамрэч яно было знятае ў Крамянной Луганскай вобласці і ў Часівым Яры Данецкай вобласці, высветлілі расследавальнікі.
Акрамя таго, 9 жніўня мінабароны РФ апублікавала ў Telegram відэаролік пра нібыта новы авіяўдар Су-34 трохтоннай бомбай па «зборы жывой сілы і ваеннай тэхнікі УСУ» ў адным з прымежных раёнаў Сумскай вобласці паблізу Курскай вобласці Расеі.
Аднак, як указаў The Insider, гэтае відэа яшчэ 14 ліпеня публікавала ў Telegram расейскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС.