22 снежня 2024, Нядзеля, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску будуць судзіць экс-намесніка міністра энэргетыкі

8
У Менску будуць судзіць экс-намесніка міністра энэргетыкі
МІХАІЛ МІХАДЗЮК

Ён займаў пасаду 18 гадоў.

Суд Ленінскага раёна Менска 20 жніўня пачне разгляд крымінальнай справы супраць экс-намесніка міністра энэргетыкі Міхаіла Міхадзюка, які падазраецца ў карупцыі. Ягонае прозвішча з'явілася ў раскладзе судовых паседжанняў.

Былому высокапастаўленаму чыноўніку ставіцца ў віну атрыманне хабару асабліва буйнога памеру. Санкцыя артыкула – ад 5 да 15 гадоў калоніі.

Разглядаць крымінальную справу будзе суддзя Марыя Запаснік. Вядомая яна тым, што ў сакавіку летась асудзіла да пазбаўлення волі нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і праваабаронцаў «Вясны» Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і завочна Змітра Салаўёва.

Нагадаем, намеснік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк быў накіраваны ў адстаўку 28 снежня летась.

Ён займаў пасаду намесніка міністра энэргетыкі Беларусі 18 гадоў. Ва ўстанове ён кіраваў працай Дэпартамента ядзернай энэргетыкі, курыраваў дзейнасць Беларускай АЭС, «Белэнэрга», «Белтапгазу» і іншых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму міністэрства.

Паводле звестак следства, былы намеснік кіраўніка Мінэнэрга атрымліваў хабар за забеспячэнне ўдзелу камерцыйнай кампаніі ў будаўніцтве высакавольтных падстанцый.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках