FT: Расея не можа адбіць страчаныя раёны Курскай вобласці, нягледзячы на падмацаванне
14- 11.08.2024, 20:48
- 29,470
УСУ прадаўжаюць прасоўвацца.
Расея не змагла адціснуць украінскія войскі ў Курскай вобласці, нягледзячы на адпраўку падмацаванняў. На стан 11 жніўня, уварванне прадаўжаецца ўжо шосты дзень.
Пра гэта паведамляе Financial Times.
Як піша FT, паводле правераных відэа і фота, з моманту пачатку аперацыі ў аўторак УСУ і іх тэхніка прасунуліся ўглыб Расеі на 30 км. Сярод іншага, войскі занялі горад Суджа Курскай вобласці недалёка ад расейскай мяжы.
«Мы ідзем глыбей», – сказаў у каментары FT украінскі салдат Дзяніс, які здзейсніў тры ратацыі на расейскай тэрыторыі з пачатку ўварвання.
Паводле ягоных словаў, Узброеныя сілы Украіны ўсё яшчэ мелі перавагу, нягледзячы на тое, што Расея ўвяла падмацаванні.
Іншы салдат, Канстанцін, сказаў, што ранні поспех раптоўнай аперацыі «сапраўды падняў нам настрой».