10 студзеня 2025, Пятніца, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн будзе агітаваць за Гарыс у ключавой Пенсільваніі ды іншых штатах

6
Байдэн будзе агітаваць за Гарыс у ключавой Пенсільваніі ды іншых штатах

Ён заявіў, што збіраецца дапамагчы сваёй віцэ-прэзідэнтцы «як мага больш».

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што будзе агітаваць за віцэ-прэзідэнтку Камалу Гарыс у штаце Пенсільванія. Гэта адзін з ключавых штатаў, які будзе мець вызначальны ўплыў на прэзідэнцкія выбары ў лістападзе.

Пра гэта амерыканскі лідар расказаў у інтэрв'ю тэлеканалу CBS.

Кіраўнік Белага дому заявіў, што збіраецца агітаваць за кандыдатку ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Камалу Гарыс. Паводле словаў Байдэна, ён і губернатар Пенсільваніі Джош Шапіра арганізуюць перадвыбарчы тур па Пенсільваніі.

«Я збіраюся праводзіць кампанію і ў іншых штатах, і я збіраюся зрабіць усё, што Камала ўважае за патрэбнае, каб дапамагчы больш за ўсё», – заявіў лідар ЗША.

Адзначым, што Пенсільванія – гэта родны штат для Джо Байдэна, які нарадзіўся ў горадзе Скрэнтан. На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года менавіта Пенсільванія стала вызначальным штатам для вызначэння пераможцы прэзідэнцкай гонкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках