Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром пад Масквой
6- 12.08.2024, 7:33
- 20,834
Былі чутныя гукі страляніны.
Уначы ў раёне вайсковага аэрадрома Чкалаўскі, размешчанага ў падмаскоўным Шчолкаве, збівалі беспілотнікі.
Пра гэта паведамляе ASTRA.
Як піша канал, інфармацыя аб нападзе дронаў на аэрадром паступіла ад мясцовых жыхароў і Z-каналаў. Пра тое, што адбылося, распавёў канал ВЧК-ОГПУ, які таксама апублікаваў відэа, на якім чутныя гукі страляніны.
Са звестак ASTRA, у Шчолкаве была абвешчаная паветраная трывога.
На гэты момант афіцыйных заяў наконт гэтага не паступала.