14 жнiўня 2024, Серада, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такіх кардынальных паніжэнняў у верхавіне рэжыму даўно не было»

39
«Такіх кардынальных паніжэнняў у верхавіне рэжыму даўно не было»

Лукашэнка канстатаваў няўдачу.

Сельскай гаспадарцы Беларусі нічога добрага не свеціць, піша чытач сайта Charter97.org. Да такой высновы ён прыйшоў пасля заяў Лукашэнкі на выязным пасяджэнні па сельскагаспадарчых пытаннях у Шклове:

- Зноў плынь дэмагогіі і пагроз кіраўніцтву галіны ад «лепшага» эканаміста і аграрыя ў свеце. Гнеўныя нападкі на карупцыю ад дыктатара, які яе ўзначальвае, гэтакае "пчолы супраць мёду". Патрабаванне эканамічнай аддачы ў 10 разоў ад кожнага рубля, укладзенага ў сельскую гаспадарку. Магчыма, “сябры” нелегітымнага з Амерыкі і Азіі даслалі яму насенне наркатычных раслін, якімі так любяць гандляваць дыктатары і якія даюць суперпрыбытак.

Галоўная бізнэс-ідэя - пакідаць тэхніку на ноч у полі, эканоміць такім чынам паліва. Гэтае ўказанне працягваць узбуйняць сельгасгаспадаркі. Абцяжараныя пазыкамі далучаць да менш праблемных. Узбуйненае прадпрыемства становіцца таксама стратным і банкруціцца. За апошнія гады ў Шклоўскім раёне з 31 сельгаскампаніі засталося 10.

Вельмі зневажальная сітуацыя з былым міністрам сельскай гаспадаркі Сяргеем Барташам. Нядаўна Лукашэнка прымушаў яго выкалупваць рукамі збожжа з зямлі. Пасля зняцця з пасады міністра, паставіў кіраўніком Шклоўскага раёна. Такіх кардынальных паніжэнняў у верхавіне лукашыстаў даўно не было.

Моцныя гаспадарнікі слухалі прамовы аграфюрэра без энтузіязму. Міністр Ліневіч ледзь не заснуў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках