21 студзеня 2025, aўторак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: УСУ выявілі ўразлівае месца Пуціна

The Economist: УСУ выявілі ўразлівае месца Пуціна

Аперацыя Украіны ў расейскай Курскай вобласці прасоўваецца хутчэй, чым многія асмельваліся верыць.

Пра гэта 11 жніўня паведамляе выданне The Economist са спасылкай на ўласныя крыніцы.

З іх інфармацыі, украінскім вайскоўцам атрымлівалася праходзіць па 10 км на дзень, перасякаючы палі і чыгунку. На трэці дзень пасейскае войска нанесла па наступальнаму войску ўдар кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі.

«Усё гарэла. Рукі тут, ногі там», - распавёў журналістам украінскі баец Іван са 103-й брыгады. Сам ён атрымаў асколачныя раненні пахвіны і грудзей і быў эвакуаваны ў шпіталь у Сумскай вобласці.

Некаторыя аспекты ўкраінскай аперацыі, відаць, былі старанна спланаваныя, паведамляюць журналісты. Аператыўная бяспека забяспечыла элемент нечаканасці - найважнейшы аспект вайны.

«Мы адправілі нашы самыя баяздольныя падраздзяленні ў самую слабую мясціну на іх мяжы. Салдаты-навабранцы сутыкнуліся з дэсантнікамі і проста здаліся», - кажа крыніца ў Генштабе УСУ.

Крыніца ва ўкраінскіх спецслужбах паведамляе, што да 10 жніўня некаторыя падраздзяленні УСУ прасунуліся на цэлых 40 км углыб Расеі ў кірунку да Курску. Атака, ахутаная таямніцай, заспела Крэмль знянацку. Блізу 76 000 мясцовых жыхароў уцяклі, і расейскія ўлады абвясцілі там надзвычайнае становішча. Адсутнасць добра арганізаванай эвакуацыі абурыла многіх. Дыктатар Уладзімір Пуцін назваў наступ УСУ маштабнай «правакацыяй».

Уладзімір Арцюх, кіраўнік Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі заявіў, што поспех Украіны стаў для расейцаў "халодным душам".

“Яны адчуваюць тое, што мы адчуваем ужо шмат год, з 2014 года. Гэта гістарычная падзея”, - сказаў чыноўнік.

Аднак, апавяданні параненых украінскіх байцоў сведчаць аб тым, што наступ на Куршчыне не быў "лёгкай праходкай" і застаецца рызыкоўным. У адным са шпіталяў у Сумскай вобласці бальнічныя палаты пахнуць зямлёй, крывёй і потым. У двары пацыенты, некаторыя з якіх, падобна муміям, з галавы да ног загорнуты ў бінты, старанна зацягваюцца цыгарэтамі.

Ангол, 28-гадовы дэсантнік з 33-й брыгады, падобны да навагодняй ялінкі. Яго левая рука знерухомленая фіксавальнай прыладай, а з цела тырчаць трубкі і правады. Ён са сваімі пабрацімамі прайшоў з баямі прыкладна 30 км ад расейскай мяжы, а пасля быў сур'ёзна паранены. Ён намагае, што расейцы да гэтага ўцякалі, кідаючы рыштунак і боепрыпасы так хутка, як толькі маглі.

«Дай Боже нашому теляті вовка піймати», - перасцерагае ад галавакружэння ад поспехаў крыніца журналістаў у асяроддзі ўкраінскіх сілавых структур.

Мінімальная мэта наступлення УСУ на Куршчыне, мяркуюць журналісты, у тым, каб прымусіць Крэмль адвесці частку войскаў з харкаўскага і данецкага кірункаў.

“Іх камандзіры не ідыёты. Яны перакідваюць сілы, але не так хутка, як нам хацелася б. Яны ведаюць, што мы не можам пашырыць лагістыку на 80 або 100 км”, - кажа крыніца ў Генеральным штабе УСУ.

Як мяркуюць журналісты, Курская аперацыя ўжо палепшыла адзін важны нематэрыяльны паказчык - маральны дух украінцаў. І ва ўрадавых установах у Кіеве, і ў прыфрантавых шпіталях мяркуюць, што выявілі ўразлівае месца ў брані дыктатара Уладзіміра Пуціна.

Стомленыя, брудныя і змучаныя салдаты кажуць, што не шкадуюць ні аб адной частцы рызыкоўнай аперацыі, якая каштавала жыцця дзясяткам іх таварышаў.

“Упершыню за доўгі час у нас ёсць рух. Я адчуў сябе тыграм”, - рэзюмаваў Ангол.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках