21 студзеня 2025, aўторак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невялікія банкі Кітая адмовіліся прымаць аплаты з РФ

1
Невялікія банкі Кітая адмовіліся прымаць аплаты з РФ

Гэта прывядзе да праблем з пастаўкамі тавараў у Расею і росту коштаў.

Невялікія рэгіянальныя банкі Кітая сталі адмаўляцца прымаць плацяжы з Расеі, расказаў гендырэктар АТ "Першая група" Аляксей Парошын.

Яшчэ ў траўні-чэрвені лакальныя крэдытныя арганізацыі працавалі з расейскім бізнэсам і “аплаты ішлі больш-менш стабільна”, але з 20 ліпеня разлікі фактычна прыпыненыя, пацвердзіла гендырэктар імпарцёра Atvira Кацярына Кізевіч, адзначае сайт The Moscow Times.

Са слоў камерцыйнага дырэктара кампаніі "Імпая Рус" Аляксея Разумоўскага, прымаць прамыя трансакцыі з Расеі адмаўляюцца больш за 98% кітайскіх банкаў. Гэта можа прывесці да праблем з пастаўкамі тавараў у Расею і росту коштаў, папярэдзіў Разумоўскі.

Рэгіянальныя банкі Кітая, арыентаваныя ў першую чаргу на ўнутраны рынак, былі "запасным аэрадромам" для кампаній з Расеі "некалькі месяцаў запар", адзначыў заснавальнік Anderida Financial Group Аляксей Тарапоўскі. Цяпер, паводле ягоных слоў, расейскі бізнэс спрабуе праводзіць разлікі праз трэція краіны.

За апошнія тры тыдні колькасць заявак у дзейных апдлатных агентаў, якія праводзяць трансакцыі праз трэція краіны, вырасла ў некалькі разоў, пацвердзіў Парошын. Паводле ягоных звестак, часцей за ўсё кампаніі з Расеі адпраўляюць плацяжы ў Кітай праз ганконжскія банкі, але некаторыя кітайскія крэдытныя арганізацыі адмаўляюцца працаваць з імі.

Таксама ёсць магчымасць пераводзіць сродкі праз філіялы расейскіх банкаў у Кітаі, але яны прадаюць кліентам юані курсам Цэнтрабанка з надбаўкай 5%, адзначае Кізевіч. Акрамя таго, многія кітайскія кампаніі не прымаюць грошы з філіялаў расейскіх фінарганізацый, адзначыў Разумоўскі.

Раней агенцтва Reuters паведаміла, што Расея і Кітай могуць перайсці на бартэрны гандаль для абыходу санкцый. Са слоў крыніц агенцтва, падобныя ўгоды ў сельскай гаспадарцы адбудуцца ўжо гэтай восенню. Аднак, як адзначыў начальнік аналітычнага аддзела ІЧ "Рыкам-Траст" Алег Абелеў, не ўсе віды прадукцыі магчыма абмяняць праз бартэр.

Сітуацыя з аплатамі ў Кітай рэзка пагоршылася ў снежні 2023 года, калі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб другасных санкцыях, у тым ліку супраць замежных банкаў, за дапамогу з угодамі падсанкцыйным асобам і з пастаўкамі расейскаму ваенна-прамысловаму комплексу. Пасля гэтага буйныя кітайскія банкі перасталі прымаць аплаты з Расеі, у тым ліку ў юанях. У ліпені стала вядома, што фінансавыя арганізацыі Кітая негалосна дзеляць юань на "чысты" і "брудны", гэта значыць які мае дачыненне да Расеі. З апошнім кітайскія банкі ўважаюць за лепшае не працаваць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках