На рынку ў «Сеніцы» знайшлі памідоры «памерам з дыню»
7- 12.08.2024, 12:53
- 6,446
Колькі такія каштуюць?
На рынку ў гандлёвым цэнтры "Сеніца" паступілі ў продаж вялізныя памідоры, піша telegraf.news. У Instagram-старонцы ГЦ заявілі, што яны "памерам з дыню". Колькі каштуюць?
"Буйныя, сакавітыя, мясістыя памідоры, якія абавязкова варта пакаштаваць!" - адзначылі ў прэс-службе.
На апублікаваным відэа бачна жоўтыя таматы вялікіх памераў. Некаторыя амаль дацягваюць да сапраўднай дыні, але некаторыя сапраўды могуць прэтэндаваць на званне гіганта.
А каштуюць яны па 10 рублёў за кілаграм.
А што з коштамі ў крамах? Напрыклад, на сайце Edostavka сказана, што таматы-сліўкі каштуе па 2,49 рублёў за кілаграм. Звычайны беларускі чырвоны памідор там прадаюць па 4,15, расейскі - па 5,19 BYN. Таматы жоўтыя сліўкі (Беларусь) - 5,59 за кг. Тамат ружовы (Расея) - 5,85 за кг.
У Гіпа market кошт на жоўты памідор-сліўку ўсталявалі па 6,71 рубля за кілаграм.
У Green таматы ружовыя - па 5,99 за кг. Чэры жоўтыя і чорныя - па 9,02. Чорныя памідоры - па 12,01 за кг.