Дональд Трамп вярнуўся ў сацсетку X
11- 12.08.2024, 19:08
- 2,838
Кандыдат у прэзідэнты ЗША апублікаваў там перадвыбарнае відэа.
Дональд Трамп пасля доўгага перыяду адсутнасці вярнуўся ў сацсетку X і апублікаваў там сваё перадвыбарнае відэа. Калісьці менавіта допісы ў X (перш за – Twitter) спрыялі яго медыйнаму поспеху і былі асноўным інструментам камунікацыі з яго прыхільнікамі.
Twitter назаўжды заблакаваў старонку Трампа ў студзені 2021 года, пасля беспарадкаў, якія ўчынілі яго прыхільнікі ў будынку Капітолія, «праз рызыку далейшага падбухторвання да гвалту». На той момант на Трампа былі падпісаныя амаль 89 млн карыстальнікаў.
У лістападзе 2022 года новы ўладальнік сацсеткі Ілан Маск разблакаваў старонку Трампа, але з таго часу экс-прэзідэнт апублікаваў там толькі адзін допіс — свой турэмны здымак падчас кароткага арышту ў жніўні 2023 года.