21 студзеня 2025, aўторак, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Магда: У Пуціна існуе спакуса забіць Лукашэнку

16
Яўген Магда: У Пуціна існуе спакуса забіць Лукашэнку

Яны не сябры.

Ці можа расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін забіць беларускага ўзурпатара Аляксандра Лукашэнку, у эфіры Radio NV расказаў Яўген Магда, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі.

«Я думаю, што такая спакуса ў Расеі існуе. <...> Найперш Пуцін і Лукашэнка не сябры, нягледзячы на высокую інтэнсіўнасць іх кантактаў. Гэта палітычны, геапалітычны шлюб паводле разьліку. Нагадаю, што ў канцы 90-х гадоў XX стагоддзя Лукашэнка хацеў стварыць “саюзную дзяржаву” Расеі і Беларусі для таго, каб яе ўзначаліць на фоне цяжкахворага і ўжо даволі пажылога Барыса Ельцына. Але тут з'явіўся, як чорт з табакеркі, падпалкоўнік ФСБ Уладзімір Пуцін і ўсё перайграў на сваю карысць», – мяркуе Магда.

Ён нагадаў, што і ў 2020 годзе, калі праходзілі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія выклікалі далейшы палітычны крызіс, усе кандыдаты – апаненты Лукашэнкі мелі маскоўскі ўплыў.

«Цяпер беларускія дэмакратычныя сілы не шукаюць падтрымкі ў Маскве, гэта праўда. Але таксама ёсць шмат людзей унутры Беларусі, якія спадзяюцца на падтрымку Расеі, на цёплыя стасункі з Пуціным. Думаю, некаторыя з іх, скажам, новы кіраўнік Генеральнага штаба [Беларусі Павел] Муравейка, сакратар Рады бяспекі [Аляксандр] Вальфовіч, іх часцей за ўсё эксперты называюць такімі, якія могуць памяняць чырвона-зялёны сцяг на расейскі трыкалёр над галоўнымі будынкамі Менска і Беларусі ў цэлым», – растлумачыў Магда.

Таксама палітолаг не выключае ўцёкаў Лукашэнкі з краіны.

«Я не выключаў бы сітуацыю, пры якой Лукашэнка, якога загоняць у кут, забярэ ўсе вядомыя яму расейскія таямніцы, палітычных зняволеных і рушыць, умоўна кажучы, да польска-беларускай мяжы каяцца, бо ў яго проста не будзе іншага выйсця».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках