Екацярынбург у агні: у расейскім горадзе раздалася серыя выбухаў
5- 13.08.2024, 8:00
- 29,212
Дым і зарыва было відаць здалёк.
Уночы ў аўторак, 13 жніўня, расейцы паскардзіліся на гучны выбух у горадзе Екацярынбург у Свярдлоўскай вобласці краіны-агрэсаркі. Пасля яго пачаўся моцны пажар, перадае «Обозреватель».
Дым і зарыва было відаць з розных раёнаў горада. Пра гэта пішуць расейскія каналы ў Telegram.
Выбух нібыта прагрымеў у раёне ТРЦ «Мега» на вуліцы Металургаў.
«Сведкі распавялі, што непадалёк ад вуліцы Металургаў у Екацярынбургу быў чутны гучны выбух, пасля гэтага мясцовыя ўбачылі языкі полымя. Зарыва ад пажару і дым бачныя за некалькі кіламетраў», - сказана ў паведамленні аднаго з расейскіх рэсурсаў у сацсетцы.
На месца накіраваліся супрацоўнікі МНС краіны-агрэсара. Пазней у расейскім ведамстве паведамілі, што нібыта гарыць калектыўны сад на плошчы 250 кв.м.