22 снежня 2024, Нядзеля, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі ва Украіне сутыкнуліся з нечаканай праблемай

6
Расейскія войскі ва Украіне сутыкнуліся з нечаканай праблемай

Яна падрывае не толькі маральны дух.

Расейскія вайскоўцы сутыкнуліся з нястачай пітной вады на фронце ва Украіне, гаворыцца ў справаздачы выведкі Мінабароны Вялікабрытаніі. Такая сітуацыя склалася з-за пашкоджанняў камунальнай інфраструктуры, выкліканай бамбёжкамі і ракетнымі абстрэламі з боку РФ. Таксама праблему пагаршае спякотнае надвор'е.

Прарасейскі вайсковы блогер паведаміў, што норму вады для пілотаў абмежавалі да аднаго літра на дзень, што адпавядае чвэрці мінімальнай патрэбы, рэкамендаванай пры працы ва ўмовах высокіх тэмператур. У выніку лётчыкам даводзіцца прасіць вады ў мясцовых жыхароў.

Таксама, са звестак брытанскай выведкі, некаторыя расейскія вайсковыя часткі змушаныя вырабляць імправізаваныя сродкі фільтрацыі, выкарыстоўваючы застаялыя лужыны для задавальнення штодзённых запатраб у вадзе, што небяспечна для росту захворванняў сярод жаўнераў.

"Нястача вады, якая прыводзіць да абязводжвання і падвышанай рызыкі інфекцый, амаль дакладна ўплывае на маральны дух і аператыўную эфектыўнасць" расейскага войска, падкрэсліваюць у ведамстве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках