21 лiстапада 2024, Чацвер, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У самай складанай сітуацыі апынуўся Лукашэнка»

25
«У самай складанай сітуацыі апынуўся Лукашэнка»

Аперацыя УСУ ў Курскай вобласці прымусіла яго задумацца.

Чаму супольнікі Украіны так спакойна адрэагавалі на аперацыю ў Курскай вобласці РФ, хаця раней нервова рэагавалі на ўдары УСУ па расейскай тэрыторыі.

З чым звязана перамена пазіцыі Захаду? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітолагам, прафесарам Кіеўскага Нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі Пятром Алешчуком:

- Тут адыграла сваю ролю некалькі чыннікаў. Па-першае, Украіна ў апошні час паспяхова праводзіла разнастайныя аперацыі на тэрыторыі Расеі. У першую чаргу - гэта атакі дронаў СБУ па шматлікіх вайсковых, а таксама стратэгічным прамысловых аб'ектах на тэрыторыі РФ: аэрадромы, станцыі далёкага радыёлакацыйнага сачэння і гэтак далей.

Украіна істотна пашкодзіла "чырвоныя лініі", якія выбудоўваліся раней. Гэта паказала, што агулам нічога страшнага не здарылася, РФ проста робіць выгляд, што нічога не адбываецца.

Па-другое, усе ўбачылі ўваход украінскіх войскаў непасрэдна на тэрыторыю самой РФ. І якая ж рэакцыя Пуціна? "Адбылася падзея". Яны адразу ж прыдумалі для гэтай тэмы новамоўе: "падзея ў Курскай вобласці", "добраахвотная эвакуацыя".

Яны чарговым разам паказалі, што ў кожнай крытычнай сітуацыі расейская ўлада імкнецца схаваць рэальны маштаб праблемы і нейкім чынам паказаць, што яны ўсё кантралюю, нават калі гэта не так. Усё гэта вельмі паказальна і, мусіць, на Захадзе таксама адсочваюць гэта.

Заўсёды падтрымліваюць пераможцаў. Для Захаду гэта таксама вельмі своеасабліва. Яны могуць колькі хочаш выбудоўваць "чырвоныя лініі", абмежаванні, але калі табе спадарожнічае поспех, яны будуць цябе падтрымліваць.

- Ці пазбавіцца Захад ад сваіх страхаў перад Расеяй, бачачы, што можна паднімаць стаўкі, а Расея ніяк не рэагуе на такі ход падзей?

- Мусіць, не цалкам. Пакуль што няма пастановы наконт удараў амерыканскімі і ў цэлым заходнімі дальнабойнымі ракетамі па тэрыторыі РФ, таму пакуль што цяжка наконт гэтага нешта сказаць.

Аднак, канешне, гэта вельмі істотна паўплывае на агульную пераацэнку стратэгіі, падыходаў і ўсяго астатняга, што з гэтым звязана.

Думаю, што напраўду зараз у найбольш складаным становішчы апынуўся Лукашэнка. З аднаго боку, ён бачыць, як хутка падрыхтаваныя ўзброеныя сілы могуць праходзіць па тэрыторыі, дзе такіх сіл няма.

З іншага боку, ён убачыў, як Пуцін сваю тэрыторыю "абараняе", а ўжо яго абараняць ён будзе значна менш эфектыўна. Якія хочаш саюзніцкія абавязацельствы — даволі сумнеўныя, таму яго фантазія цалкам можа маляваць якія-небудзь прасоўванні разнастайных фармаванняў з сумежных дзяржаў маршам на Менск.

Лукашэнка вядзе зараз даволі цікавую гульню. Магчыма, ён праводзіць нейкія перамовы з рознымі сусветнымі гульцамі. Пра гэта кажа і ягоная заява аб тым, што “час звыкаць, што ён нявечны і сыдзе”.

Шчыра кажучы, не выключаю, што Лукашэнка нешта задумаў. Яму ўвесь гэты марш у Курскім кірунку даў вельмі шмат пасілку для разважанняў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках