Мянчук прайшоў апытанне ад беларускага банка і страціў $200
5- 13.08.2024, 14:29
- 5,680
Ашуканцы не спыніліся на дасягнутым.
Уявіце сабе звычайную нядзельную раніцу. Праглядаеце гісторыі ў Instagram, калі раптам трапляецца рэкламная акцыя ад "Альфа Банка". Проста прайдзіце апытанне і атрымайце грашовы бонус. Ну хіба не вабіць? Так падумаў і наш герой, надумаўшы, што ўсё гэта абсалютна легальна, піша onliner.by. У назве сайта фігуравала знаёмае найменне, ды і рэквізіты накшталт як сапраўдныя. Нібыта...
Апытанне было лёгкім і кароткім. Але каб атрымаць бонус, спатрэбілася ўвесці нумар тэлефона і асабісты нумар пашпарта. Нічога такога, падумаў Іван. Ну а потым прыйшло СМС з кодам ад "банка", дзе нават папярэдзілі, каб яго не паведамлялі ашуканцам. Як толькі код быў уведзены, наш герой адразу ж атрымаў апавяшчэнне: хтосьці ўвайшоў у яго рахунак з іншайпрылады. Пакуль ён спрабаваў датэлефанавацца да банка, з ягонага рахунку ўжо спісалі амаль $200.
Ашуканцы не спыніліся на дасягнутым. Аформілі яшчэ адну картку, з якой таксама спрабавалі зняць грошы. На шчасце, банк своечасова заўважыў падазроныя дзеянні і звязаўся з уладальнікам рахунку. Хлопец напісаў заяву ў міліцыю, але там сказалі, што шанцы вярнуць грошы вельмі малыя - напэўна яны ўжо ператварыліся ў крыпту і сышлі не ведома каму.
На самой жа справе "Альфа Банк" ніякіх апытанняў з грашовай узнагародай не праводзіць. А сам метад дастаткова стары, раней ашуканцы праводзілі падобныя апытанні ад “Беларуськалія”, МТЗ і Onlíner.