Bloomberg: Расея можа пачаць новую хвалю мабілізацыі праз высокія страты
8- 13.08.2024, 15:21
- 11,322
І падаць яе як "ратацыю" войскаў.
У расейскім войску назіраецца дэфіцыт салдат, неабходных для вядзення вайны супраць Украіны, што можа прымусіць Расею пачаць новую мабілізацыю, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Суразмоўцы Bloomberg, блізкія да Крамля і Мінабароны РФ, адзначылі, што войска РФ не атрымлівае дастаткова новых салдат, каб «паспяваць» за стратамі на фронце, якія з'яўляюцца самымі высокімі з пачатку ўварвання ў лютым 2022 года. Рэгіянальныя чыноўнікі зараз не могуць выканаць у сярэднім больш за траціну сваіх квот на набор.
Са слоў двух суразмоўцаў, сітуацыя можа прымусіць Расею разгледзець пытанне аб новай мабілізацыі.
Адна з крыніц адзначыла, што афіцыйныя асобы могуць назваць гэта ратацыяй, каб даць адпачыць вайскоўцам на перадавой, а другая сказала, што новая мабілізацыя можа быць абвешчаная ўжо да канца гэтага года.
Адзначаецца, што ўварванне Украіны ў Курскую вобласць РФ, якое не сустрэла значнага супраціву, падкрэсліла выклікі, з якімі сутыкаецца Крэмль у вайне.
Суразмоўца Bloomberg адзначыў, што маштаб расейскіх страт робіць падтрыманне стратэгіі вайны краіны-агрэсара ўсё больш складанай, а пра захоп Кіева і іншых гарадоў гаворка больш не ідзе, паколькі Расея не мае дастатковай колькасці людзей.