21 снежня 2024, Субота, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адказала Менску на пагрозу закрыць амбасаду

15
Украіна адказала Менску на пагрозу закрыць амбасаду

Рэжым Лукашэнкі нагнятае антыўкраінскія настроі ў краіне.

Міністэрства замежных спраў адказала на заявы Менска аб магчымым закрыцці ўкраінскага пасольства - Украіна заклікае Беларусь "не нагнятаць" антыўкраінскія настроі і не "ствараць уражанне" наконт уяўных няісных пагроз. Аб гэтым на брыфінгу паведаміў спікер украінскага дыпламатычнага ведамства Георгій Ціхі, піша liga.net.

“Мы бачылі гэтыя заявы [пра магчымасць закрыцця ўкраінскай амбасады ў Менску], старанна іх вывучылі, аналізуем іх. Не бачым асаблівай мэтазгоднасці, калі шчыра, рэагаваць на іх, таму што беларускі бок вядомы шматлікімі заявамі, на якія не варта рэагаваць”, – заявіў ён.

Ціхі дадаў, што стварэнне Беларуссю "ўяўных пагроз з боку Украіны", якім бы інтэнсіўным яно ні было, не робіць такія пагрозы больш рэальнымі.

Украіна заклікае Беларусь "не нагнятаць гэтыя антыўкраінскія настроі і не ствараць гэтага ўражання нейкіх уяўных пагроз, якіх няма", адзначыў спікер.

Увогуле, украінскі бок і надалей будзе сачыць за дзеяннямі і заявамі Беларусі і адпаведным чынам на іх будзе рэагаваць, рэзюмаваў чыноўнік.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках