У РФ прызналі поспех спартовай ізаляцыі на Алімпіядзе-2024
8- 13.08.2024, 16:41
- 9,708
Стадыя прыняцця ад акупантаў.
Вядомы расейскі прапагандыст і каментатар Дзмітрый Губерніеў прыйшоў да высновы, што сусветны спорт выдатна сябе адчувае і без расейскіх спартоўцаў на міжнародных турнірах, піша zn.ua.
«Самае галоўнае ўражанне ад Гульняў - гэта тое, што было відаць, як уся планета засумавала па Алімпіядзе пасля ковіда. Са спартовага пункта гледжання, з пункта гледжання драматургіі, філасофіі гэта была неймаверная Алімпіяда.
Нам трэба прыкладаць максімум намаганняў, каб вярнуцца па-сапраўднаму, працягваць падтрымліваць спорт, дзіцяча-юнацкі, студэнцкі, дарослы. Неабходна падтрымліваць спартоўцаў і любіць. Алімпіяда лішні раз даводзіць, што свету і без нас нядрэнна», - сказаў Губерніеў.
Нагадаем, Міжнародны алімпійскі камітэт дапускаў на Гульні спартоўцаў, якія прайшлі праверку. Яны не павінны былі публічна падтрымліваць вайну ва Украіне або быць звязанымі з сілавымі ведамствамі РФ і Беларусі.
Атлеты выступалі без нацыянальнай сімволікі, а іх вынікі не ўлічваліся ў медальным заліку.