Дроны нанеслі самы масаваны ўдар па Варонежу пад салют і музыку Сярдзючкі
11- 14.08.2024, 7:45
- 35,262
Выбухі прагрымелі ў раёне вайсковых аэрадромаў Балтымор і Барысаглебск.
У расейскім горадзе Варонеж і Варонежскай вобласці ўночы 14 жніўня прагрымелі выбухі ў выніку нападу беспілотнікаў і працы сіл і сродкаў супрацьпаветранай абароны. Пры гэтым адбіццё паветранага нападу адбывалася на фоне запускаў салюту і пад музычнае "суправаджэнне".
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя паблікі і губернатара Варонежскай вобласці Аляксандра Гусева.
Аб пагрозе нападаў з выкарыстаннем БПЛА ў Варонежскай вобласці мясцовыя ўлады распавядалі яшчэ ўвечар напярэдадні.
Пазней у сетцы з'явіліся паведамленні аб працы СПА у Варонежы
Разам з тым губернатар заявіў аб нібыта ліквідацыі дзяжурнымі сіламі СПА і сродкамі РЭБ у вобласці "некалькіх украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу". Расейскі чыноўнік дадаў, што рэжым небяспекі нападу дронаў у рэгіёне захоўваецца.
Тым часам ужо пасля паўночы варонежскія Telegram-каналы сталі публікаваць кадры, на якіх фіксаваліся гукі выбухаў у выніку нібы працы СПА праз дронавы напад. Гэта нібыта было ў розных раёнах горада і вобласці.
Аднак у сетцы паралельна звярнулі ўвагу на запуск феерверкаў у Варонежы ў Прыдонскім падчас начнога адбівання паветранай атак.і Акрамя таго, у інтэрнэце апублікавалі відэа пра нейкую вечарынку на паркоўцы «Арэны», з танцамі пад музыку Веркі Сярдзючкі.
Гэта выклікала хвалю крытыкі ў варонежскіх суполках.
Як адзначыў Telegram-канал Тыповы Варонеж, гэта самы шматлікі налёт БПЛА на вобласць.
А пазней Telegram-канал Тыповы Варонеж напісаў аб пажары ў Варонежскай вобласці ў Хахольскім раёне быццам бы пасля падзення БПЛА на нейкі аб'ект.
Расейскія медыя таксама пішуць аб шэрагу пажараў у Варонежскай вобласці і гуках выбухаў. Паведамлялася таксама пра «бавоўну» ў Новай Усмане і выбухі ў Барысаглебску.
У сетцы выказваюцца здагадкі, што аднымі з аб'ектаў атакі дрона могуць быць вайсковыя аэрадромы Балтымор і Барысаглебск у Варонежскай вобласці.
Пазней варонежскі губернатар напісаў у сваім Telegram, што была ліквідавана "вялікая колькасць беспілотнікаў самалётнага тыпу", і з папярэдняй інфармацыі – пацярпелых няма.
“У выніку падзення абломкаў БПЛА фіксуюцца нязначныя пашкоджанні асобных жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў і транспарту, узгаранне сухой расліннасці. Распаўсюджвання агню не дапушчана”, - распавёў расейскі чыноўнік.