14 жнiўня 2024, Серада, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хартыя» разграміла танкавую калону РФ пад Харкавам

2
«Хартыя» разграміла танкавую калону РФ пад Харкавам

Пяць варожых “танкаў-хлявоў” згарэлі.

Сілы абароны Украіны паказалі разгром танкавай калоны УС Расеі на Харкаўскім кірунку.

Раніцай 13 жніўня УС РФ пайшлі на штурм пазіцый УСУ на Харкаўшчыне. Аперацыя скончылася для акупантаў поўным разгромам.

Кадры былі апублікаваныя на канале 13-й брыгады Нацгвардыі Украіны "Хартыя".

Расейцы пайшлі на штурм дзвюма танкавымі калонамі. У баі яны выкарыстоўвалі так званыя “хлявы” - танкі, абабітыя металічнай абаронай ад дронаў FPV.

“Танкавая атака супраціўніка складалася з двух калон па 6 танкаў… Кожны перавозіў 8-10 пяхотнікаў”, - распавялі ў “Хартыі”.

Першую калону пад Ліпцамі сустрэлі хартыйцы, другую пад Глыбокім ваяры 92-й брыгады УСУ. Штурмавікі былі знішчаныя, не дайшоўшы да ўкраінскіх ліній абароны.

Воінам "Хартыі" ў баі ўдалося знішчыць 4 расейскія танкі, яшчэ адзін быў пашкоджаны. 10 расейскіх штурмавікоў сталі "грузам 200", яшчэ 30 атрымалі раненні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках