14 жнiўня 2024, Серада, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шчасце ўсё ж можна купіць за грошы: навуковец назваў канкрэтную лічбу

53
Шчасце ўсё ж можна купіць за грошы: навуковец назваў канкрэтную лічбу

Жыццё ў беднасці ўтрая павялічвае рызыку дэпрэсіі і трывожнасці.

На працягу тысячагоддзяў людзі задаюцца пытаннем: ці можна купіць шчасце за грошы? Ідэя, што шчасце не купіш за грошы, моцна ўкаранілася ў грамадстве. Аднак новае даследаванне ставіць гэта пад пытанне, сцвярджаючы, што грошы ўсё ж такі могуць купіць шчасце, паведамляе IFLScience.

Мэцью Кінглінгсворт, старшы навуковы супрацоўнік Школы бізнэсу Уортан пры Пенсільванскім універсітэце, у сваёй новай працы прыйшоў да высновы, што сцвярджэнне аб тым, што шчасце не ў грошах, памылковае. Ён выявіў, што ўзровень шчасця ўвесь час рос да прыбытку ў некалькі сот тысяч даляраў на год. Але што адбываецца пасля гэтага? Ці стабілізуецца шчасце, зніжаецца ці працягвае расці?

Вынікі даследавання сведчаць, што грошы могуць купіць шчасце, а жыццё ў беднасці ўтрая павялічвае рызыку дэпрэсіі і трывожнасці. У той жа час нечаканы поспех значна паляпшае наша кароткатэрміновае шчасце. Са слоў Кілінгсварта, з псіхалагічнага пункта гледжання, рэгулярны заробак - гэта як здабытак у латарэю, а больш высокі гадавы даход звязаны з агульным шчасцем і дабрабытам чалавека.

У сваім даследаванні Кілінгсворт параўнаў звесткі трох груп рэспандэнтаў, агулам 33 000 чалавек:

• людзі з нізкім даходам;

• людзі з сярэднім даходам;

• вельмі багатыя людзі.

Вынікі аналізу паказваюць, што багатыя людзі значна шчаслівейшыя ў параўнанні з тымі, хто зарабляе больш за 500 000 на год. Больш таго, розніца паміж багатымі людзьмі і тымі, хто мае сярэдні прыбытак амаль утрая большая, чым паміж людзьмі з сярэднім і нізкім прыбыткам. Гэта ставіць пад сумнеў ідэю, што людзі з сярэднім прыбыткам дасягаюць піка сваёй крывой "грошы-шчасце".

Даследчык таксама адзначае, што абсалютная розніца ў шчасці паміж багатымі і беднымі людзьмі была вельмі вялікай. Такім чынам, аўтар даследавання прыйшоў да высновы, што сувязь паміж колькасцю грошай і шчасцем захоўваецца, незалежна ад таго, наколькі высока вы падняліся па эканамічных сходах.

Кілінгсворт таксама падкрэслівае, што сувязь паміж шчасцем і багаццем не абмяжоўваецца толькі магчымасцю купляць больш матэрыяльных выгод. Ён мяркуе, што гэтая сувязь больш глыбокая: багацце больш звязанае з пачуццём бяспекі, якое дае большы запас грошай. Напраўду, большае пачуццё кантролю над жыццём можа растлумачыць блізу 75% сувязі паміж грашыма і шчасцем.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках